Маленькi прынц. Антуан дэ Сент-Экзюперы

Антуан Сент-Экзюпери

*Беларускія выдавецтвы

9-12 от 12 до 16 7-9

978-985-15-3946-4

Новый товар

В наличии

9,80 руб

-10.1%

10,90 руб

«Маленькі Прынц» – найзнакаміцейшы твор Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, залатая класіка літаратуры, самая перакладаная кніга ў свеце пасля Бібліі і Карана. Гэта глыбокі і мудры твор, адначасова цікавы як дзеткам, так і для дарослым.

«Маленькі прынц» — філасофская казка, у якой чытач любога ўзросту знойдзе тое, што адгукаецца яго душы.

Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку і з таго часу была перакладзена больш чым на 250 моў і выдадзена мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце.

На беларускай мове пабачыла свет у 1989 годзе ў перакладзе Ніны Мацяш. Пазней перакладчыца дапрацоўвала і рэдагавала тэкст, і ў гэтым выданні казка ўпершыню друкуецца з яе праўкамі.

Мне было шэсць гадоў, калi ў кнiзе пра джунглi, якая называлася "Непрыдуманыя гiсторыi", я ўбачыў аднойчы дзiвосны малюнак. Змяя - страшэнны ўдаў - глытала драпежнага звера.

У кнiзе гаварылася: "Удавы глытаюць сваю ахвяру цалкам, не жуюць. Пасля гэтага яны ўжо не могуць варухнуцца i цэлых паўгода спяць, пакуль не перавараць ежу".

Я шмат разважаў пра поўнае прыгод жыццё ў джунглях i таксама намаляваў тое-сёе каляровым алоўкам. Гэта быў мой малюнак No 1.
Я паказаў свой шэдэўр дарослым i пацiкавiўся, цi не страшна iм, калi яны глядзяць на мой малюнак.

- А чаму капялюш павiнен наводзiць страх? - здзiвiлiся яны.

На маiм малюнку быў зусiм не капялюш. На маiм малюнку быў удаў, якi праглынуў слана. Тады я намаляваў удава знутры, каб дарослым было больш зразумела. Але iм ўсё роўна спатрэбiлiся тлумачэннi.

Дарослыя параiлi мне не маляваць удаваў нi звонку, нi знутры, а лепей больш цiкавiцца геаграфiяй, гiсторыяй, арыфметыкай i правапiсам. Вось так, у шэсць гадоў, мяне пераканалi адмовiцца ад блiскучай кар'еры мастака. Я быў збiты з панталыку няўдачай з малюнкамi. Дарослыя нiколi i нiчога не могуць зразумець самi, а дзецям надта ж утомна вечна тлумачыць iм, што да чаго.

Такiм чынам, мне трэба было выбраць якую-нубудзь iншую прафесiю, i я пайшоў у лётчыкi. Дзе мне толькi не давялося быць! I геаграфiя сапраўды спатрэбiлася мне. Я мог з першага погляду адрознiць Кiтай ад Арызоны. Гэта вельмi карысна, калi часам заблудзiшся ўночы.

За сваё жыццё мне давялося сутыкнуцца з многiмi сур'ёзнымi людзьмi. Я многа часу пражыў з дарослымi, быў вельмi блiзка знаёмы з iмi. Не скажу, каб пасля гэтага я стаў лепей думаць пра iх.

Калi я сустракаў каго-небудзь з iх асяроддзя, хто здаваўся мне трошкi разумнейшым, я паказваў яму малюнак No 1, - я збярог яго i заўсёды насiў з сабою. Мне хацелася ведаць, цi сапраўды той чалавек кемлiвы. Але кожны дарослы заўсёды адказваў мне: "Гэта капялюш". I я ўжо не гаварыў з iм нi пра ўдаваў, нi пра джунглi, нi пра зоркi. Я прыстасоўваўся да яго паняццяў. Гутарыў пра брыдж i гольф, пра палiтыку i гальштукi. I дарослы быў дужа задаволены знаёмствам з такiм разумным чалавекам.

Тип обложкитвердый переплет
Количество страниц128
Размеры145х215 мм
Бумагаофсет
АвторАнтуан дэ Сент-Экзюперы

Отзывы

Написать отзыв

В этой категории 15 товаров: